Відэа

Наш чалавек на "Ты супер! Танцы"

Падпісацца
Фіналістка першага - вакальнага - конкурсу "Ты супер!" Даша Чарнова распавяла, як плануе разварушыць беларускіх удзельніц танцавальнага конкурсу і чым будзе здзіўляць чытачоў Sputnik Беларусь.

Удзельніца з Беларусі і фіналістка вакальнага конкурсу "Ты супер" Даша Чарнова прыехала ў Маскву, каб падтрымаць суайчынніц, якія рыхтуюцца прыняць удзел у танцавальным праекце "Ты супер! Танцы".

Шоу, у якім прымуць удзел каля 140 юных танцораў з розных куткоў Расіі, а таксама краін СНД і Балтыі, стартуе ў верасні. Гэтае свята для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прыдумалі і праводзяць тэлекампанія НТВ і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik.

Вакалісты праекта Ты супер! у цэнтры Арлёнак - Sputnik Беларусь
Вакалісты "Ты супер!" сталі сапраўднымі "арлятамі"

Даша звярнулася з павучальным словам да 14-гадовай Марыі Радзівонавай і 15-гадовай Караліны Тумашэвіч, якія прадставяць Беларусь на шоу "Ты супер! Танцы" на пачатку верасня.

"Хачу іх падтрымаць, нават, можа, неяк падзарадзіць, разварушыць, таму што яны яшчэ крышачку скаваныя. Яны толькі пачалі працаваць", — сказала Дар'я.

Яна таксама распавяла, што плануе паспрабаваць сябе ў журналістыцы: будзе рыхтаваць для Sputnik Беларусь справаздачы аб ходзе праекта і поспехах беларускіх удзельніц.

"Паспрабую максімальна цікава і прыгожа пазіцыянаваць удзельнікаў, каб было цікавей назіраць за праектам", — сказала Даша.

Стужка навiн
0