Не Саладуха: БТ распавяло, хто сеў на шпагат паміж танкамі

Падпісацца
Па тэлеканале паказалі рэпартаж, у анонсе якога напярэдадні зняўся Аляксандр Саладуха.

МІНСК, 11 жні — Sputnik. Тэлеканал "Беларусь 1" раскрыў таямніцу, хто ж сеў на шпагат паміж танкамі — гэта быў не спявак Аляксандр Саладуха, а вядомы беларускі каскадзёр Дзяніс Блахін.     

На пачатку жніўня ў эфіры быў паказаны тызер праграмы "Спецыяльны рэпартаж", у якім беларускі артыст Саладуха нібыта, узяўшы прыклад з Жан-Клода Ван Дама, сеў на шпагат паміж двума танкамі. Агульнага плана не было. Ці выканаў небяспечны трук сам артыст, вырашыць было складана. На тэлеканале ніякіх каментароў не давалі, а толькі адзначалі, што поўную версію відэа можна будзе пабачыць 10 жніўня ў праграме "Спецыяльны рэпартаж".

У чацвер агенцтва тэленавін паказала матэрыял аб прафесіі каскадзёра, з якога стала зразумела: трук Ван Дама выканаў каскадзёр Дзяніс Блахін.

У 2016 годзе Блахін ужо паўтараў знакаміты трук — ён сеў на шпагат паміж Белазамі, якія ехалі па дарозе.    

Стужка навiн
0