МІНСК, 13 жні — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прыйдуць у Беларусь у панядзелак, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ападкі прагназуюцца ўначы і раніцай у асобных раёнах краіны. Удзень кароткачасовыя дажджы могуць прайсці толькі па паўднёвым усходзе.
Вецер, паводле прагнозаў сіноптыкаў, паўночна-заходні і ўмераны, а пры навальніцах парывісты.
У начны час тэмпература паветра будзе вар'іравацца ад 10 да 16 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 19 градусаў. Удзень прагназуецца ад 21 да 27 градусаў цяпла.
Анамальна гарачае надвор'е ўсталявалася ў краіне ў апошнія некалькі дзён. У суботу, 12 жніўня, слупок тэрмометра падняўся да адзнакі ў 35 градусаў. Мінчане, ратуючыся ад спёкі, накіраваліся бліжэй да вады.