Біблію XVIII стагоддзя канфіскавалі ў беларускі, якая ехала з Украіны

© Photo : ГТК БеларусиБіблія, канфіскаваная на мытне
Біблія, канфіскаваная на мытне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выданне было абклеена саматужнай скураной вокладкай па арыгінальнай драўлянай, шматлікія старонкі былі сапсаваныя, некаторыя - адсутнічалі.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Мытнікі спынілі спробу правозу старадаўняй Бібліі праз украінска-беларускую мяжу на тэрыторыю ЕАЭС, паведамілі Sputnik у панядзелак у Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.

Кніга Іова Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Алесь Суша: мова аўтарскіх тэкстаў Францыска Скарыны - старабеларуская

Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску "Аляксандраўка" (Гомельская вобласць). Пры даглядзе беларускай грамадзянкі, якая ехала аўтобусам Кіеў — Мазыр, у яе асабістых рэчах была выяўленая Біблія ў драўлянай вокладцы.

Супрацоўнікі мытні накіравалі кнігу на экспертызу, якая пацвердзіла, што Біблія з'яўляецца рарытэтным выданнем канца XVIII і з'яўляецца культурнай каштоўнасцю.

У ДМК адзначылі, што на арыгінальную вокладку была налеплена саматужная скураная вокладка, некаторыя старонкі адсутнічалі, на многіх былі сляды забруджванняў і пашкоджанняў.

Гомельская мытня пачала адміністрацыйны працэс па ч. 1, арт. 14.5 Адміністратыўнага кодэкса Беларусі, кніга была канфіскавана. У мытным камітэце падкрэслілі, што друкаваныя выданні, якім больш за 100 гадоў, адносяцца да культурных каштоўнасцяў і падлягаюць мытнаму дэклараванню.

Стужка навiн
0