Мядовы спас: пакланіцца Крыжу і асвяціць мёд

© Sputnik / Марина СеребряковаЦарква Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны
Царква Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны - Sputnik Беларусь
Святары вынесуць Крыж на сярэдзіну храма, каб вернікі маглі пакланіцца і папрасіць аб здароўі.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Праваслаўная царква ў панядзелак святкуе Паходжанне Пачэсных Дрэваў Жыватворчага Крыжа Гасподняга, таксама гэты дзень называюць Мядовы Спас.

Вулей - Sputnik Беларусь
Мядовы Спас: раскуры дымар і даглядай пчол!

У жніўні праваслаўная царква адзначае тры святы, прысвечаных Усяміласціваму Збавіцелю і найсвяцейшай Багародзіцы. У народнай культуры гэтыя святы таксама атрымалі сваю назву. 14 жніўня — Мядовы або Макаў Спас, альбо Спас на вадзе, 19 жніўня — Яблычны Спас, 29 жніўня — Хлебны, Арэхавы Спас, Спас на палатне.

Як паведамілі Sputnik у Беларускай праваслаўнай царкве, напярэдадні свята ў храмах будзе адслужана ўсяночная, падчас якой выносіцца для пакланення Крыж, святары і вернікі спяваюць трапар Крыжу, па словах святароў, раніцай на літургіі здзяйсняюць чын малога асвячэння вады, а таксама мёду новага збору.

Па словах святароў, традыцыя свяціць мёд ніяк не звязана са святам, якое царква адзначае ў гэты дзень. Таксама ў гэты дзень царква адзначае Святкаванне Усяміласцівага Спаса і Найсвяцейшай Багародзіцы.

Гісторыя свята

Гэтае свята было ўстаноўлена ў IX стагоддзі ў Канстанцінопалі. 1 жніўня частка Жыватворчага Крыжа з дамавой царквы грэчаскіх імператараў прыносілі ў храм Святой Сафіі, святары здзяйснялі чын асвячэння вады.

Жнівень — самы гарачы месяц, калі хутка распаўсюджваліся хваробы, памірала шмат людзей. Таму вернікі ішлі ў царкву, прыкладваліся да Крыжа, на якім быў укрыжаваны Хрыстос, пілі асвячоную ім ваду і папраўляліся.

Народныя традыцыі на Мядовы спас

Як распавялі Sputnik этнографы, у народзе на Мядовы спас, які таксама называлі яшчэ і Спас на вадзе, прынята асвячаць калодзежы.

Сабор у Гомелі - Sputnik Беларусь
Успенскі пост пачынаецца ў праваслаўных 14 жніўня

Па словах суразмоўцаў агенцтва, Мядовы спас — гэта свята пчаляроў, у народзе таксама лічылася, што той, хто народзіцца ў гэты дзень, стане добрым пчаляром.

У народзе лічылася, што з гэтага дня пчолы спыняюць рабіць мёд, таму "заломлівалі соты".

"Людзі верылі ў тое, што калі пчаляр не заламае соты, суседскія пчолы перацягаюць увесь мёд", — распавялі этнографы. "Для таго, каб на наступны год быў багаты мёдазбор, першы сот пчаляр аддаваў сіротам, хворым, удовам", — паведамілі суразмоўцы агенцтва.

У гэты дзень таксама прынята было свяціць у храмах мак.

"У народзе лічылі, што ў гэты дзень трэба есцi шмат маку. Таму з макам пяклі пірагі, бліны, рабілі варэнікі", — распавялі культуролагі.

Па іх словах, на Першы Спас "зашчыпвалі" гарох, прычым казалі пры гэтым: "Колькі гароху, столькі грошай". Таксама ў народзе верылі, што на Мядовы Спас трэба даваць міласціну.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі