https://bel.sputnik.by/20230814/uspensk-post-pachynaetstsa--pravaslanykh-14-zhnnya-1078410791.html
Успенскі пост пачаўся ў праваслаўных 14 жніўня
Успенскі пост пачаўся ў праваслаўных 14 жніўня
Sputnik Беларусь
Гэты Багародзічны пост па строгасці прыраўноўваецца да Вялікага Посту, але доўжыцца два тыдні. 14.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-14T09:03+0300
2023-08-14T09:03+0300
2023-08-16T11:11+0300
рэлігія
успенскі пост
царкоўнае свята
свята
грамадства
вернік
у беларусі
беларусь
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/09/1078358233_0:113:2979:1789_1920x0_80_0_0_8b9ef957d8d434604ce4b98c2b707660.jpg
Праваслаўны свет ўступае ў адзін з самых строгіх пастоў – Успенскі.Успенскі пост пачынаецца ў панядзелак, 14 жніўня, будзе доўжыцца два тыдні і скончыцца 28 жніўня, калі праваслаўная царква адзначыць адно з асноўных свят – Успенне Прасвятой Багародзіцы.Усяго ў праваслаўным рэлігійным календары чатыры шматдзённыя пасты – Калядны, Вялікі (перад Вялікаднем), Пятроўскі (Апостальскі) і Успенскі.Таму Успенскі пост і называецца Багародзічным Вялікаднем.Успенскі пост з’явіўся значна пазней за Вялікі пост, які лічыцца ахвярай Богу. Успенскі ж пост – Багародзічны.Акрамя гэтага, ва Успенскі пост трэба кожны дзень чытаць малітву Божай Маці, канон ці акафіст.Успенскі пост дастаткова строгі. Ён мае на ўвазе не толькі поўную адмову ад ежы ў пэўныя дні, сухаядзенне, частыя паходы ў храм, зямныя паклоны. Падчас яго таксама трэба, як гавораць свяшчэннікі, "закрываць вушы, вочы і прыкусіць язык".У першы дзень Успенскага посту заўсёды адзначаецца дзень сямі святых пакутнікаў Макавеяў. У народзе гэты дзень яшчэ называюць Мядовы ці першы Спас.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20160813/1024728922.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/09/1078358233_248:0:2979:2048_1920x0_80_0_0_6e505c1f2a7be23033efc7a39a407afd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, успенскі пост, царкоўнае свята, свята, грамадства, вернік, у беларусі, беларусь, спадчына
рэлігія, успенскі пост, царкоўнае свята, свята, грамадства, вернік, у беларусі, беларусь, спадчына
Успенскі пост пачаўся ў праваслаўных 14 жніўня
09:03 14.08.2023 (абноўлена: 11:11 16.08.2023) Гэты Багародзічны пост па строгасці прыраўноўваецца да Вялікага Посту, але доўжыцца два тыдні.
Праваслаўны свет ўступае ў адзін з самых строгіх пастоў – Успенскі.
Успенскі пост пачынаецца ў панядзелак, 14 жніўня, будзе доўжыцца два тыдні і скончыцца 28 жніўня, калі праваслаўная царква адзначыць адно з асноўных свят – Успенне Прасвятой Багародзіцы.
Усяго ў праваслаўным рэлігійным календары чатыры шматдзённыя пасты – Калядны, Вялікі (перад Вялікаднем), Пятроўскі (Апостальскі) і Успенскі.
"Калі Пятроўскі пост лічыцца кампенсаторным і дае магчымасць папасціцца тым, хто прапусціў Вялікі пост з прычыны хваробы або падарожжа, то Успенскі пост падобны на Вялікі", - распавялі Sputnik свяшчэннікі.
Таму Успенскі пост і называецца Багародзічным Вялікаднем.
Успенскі пост з’явіўся значна пазней за Вялікі пост, які лічыцца ахвярай Богу. Успенскі ж пост – Багародзічны.
"Значэнне Божай Маці ўсё больш і больш праяснялася са стагоддзямі. І пасля таго як адбылося Успенне Багародзіцы і яе Ушэсце на Нябёсы, хрысціяне сталі пасціць у яе гонар", - адзначылі свяшчэннікі.
Акрамя гэтага, ва Успенскі пост трэба кожны дзень чытаць малітву Божай Маці, канон ці акафіст.
Успенскі пост дастаткова строгі. Ён мае на ўвазе не толькі поўную адмову ад ежы ў пэўныя дні, сухаядзенне, частыя паходы ў храм, зямныя паклоны. Падчас яго таксама трэба, як гавораць свяшчэннікі, "закрываць вушы, вочы і прыкусіць язык".
У першы дзень Успенскага посту заўсёды адзначаецца дзень сямі святых пакутнікаў Макавеяў. У народзе гэты дзень яшчэ называюць Мядовы ці першы Спас.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"