МІНСК 15 жні — Sputnik. Авіякампанія Air Berlin, якая з'яўляецца другім па велічыні авіяперавозчыкам у Германіі, запусціла ў аўторак працэдуру банкруцтва, перадае Sputnik Deutschland.
Такое рашэнне, паводле інфармацыі агенцтва, было прынята пасля адмовы галоўнага акцыянера, кампаніі Etihad з ААЭ, даць Air Berlin фінансавую падтрымку.
Прафсаюз работнікаў сферы грамадскіх паслуг Германіі пачаў перамовы з авіякампаніяй Lufthansa па продажы некаторых структур авіяперавозчыка і пераводу часткі персаналу збанкрутавалай кампаніі.
У эфіры нямецкага тэлеканала N24 кіраўнік Мінтранса ФРГ Александэр Добрындт заявіў, што ўлады краіны выдзеляць Air Berlin каля 150 мільёнаў еўра для выканання абавязацельстваў перад пасажырамі.
Air Berlin была заснавана ў 1978 годзе і з'яўляецца другім па велічыні авіяперавозчыкам у ФРГ. Штат супрацоўнікаў налічвае больш за 8,5 тысяч чалавек.