Лукашэнка хоча ўбачыць усіх дзяцей аднолькавымі 1 верасня

© Sputnik / Виктор ТолочкоУрачыстая лінейка
Урачыстая лінейка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на падрыхтоўку да новага навучальнага года і правядзенне школьных кірмашоў.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада, каб да 1 верасня ўсе дзеці ў рэспубліцы былі аднолькавымі.

Лукашэнка ў аўторак сустрэўся з віцэ-прэм'ерам Васілём Жарко і кіраўніком Мінадукацыі Ігарам Карпенкам для абмеркавання пытанняў развіцця сферы адукацыі ў краіне. Сярод закранутых тэм — і падрыхтоўка да новага навучальнага года.     

Беллегпрам выпусціў для школьнікаў не калючую вопратку - Sputnik Беларусь
Відэа
"Беллегпрам" выпусціў для школьнікаў "не калючую" вопратку

Прэзідэнт звярнуў увагу на правядзенне школьных базараў і зрабіў акцэнт на падрыхтоўку да школы малазабяспечаных сем'яў і дзяцей-сірот.

"Формула адна — каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя. Не ў тым плане, што яны павінны быць апранутыя ў чорна-белыя фартушкі, гольфы або сукеначкі. А каб не вылучаліся дзеці з сем'яў, якія не так багатыя сёння. Мы павінны апрануць годна да 1 верасня ўсіх дзетак", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Беларускі лідэр неаднаразова выказваўся аб тым, што ў школе паміж дзецьмі рознага сацыяльнага статусу не павінна быць адрозненняў. Акрамя іншага, гэты довад — адна з прычын патрабавання да школьнікаў хадзіць у вопратцы афіцыйна-дзелавога стылю.    

Стужка навiн
0