МІНСК, 15 жні — Sputnik. Сталічныя ратавальнікі дапамаглі жыхарцы Мінска зняць з рукі заручальны пярсцёнак, паведамілі Sputnik у аўторак у Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
Жанчына, якая пражывае па вуліцы Вадалажскага, патэлефанавала на лінію "101" у 00:54 у аўторак.
"Кальцо на правай руцэ, што не злазіла, было заручальным, да таго ж палец стаў паступова апухаць", — сказалі ў МНС.
Ва ўпраўленні таксама паведамілі, што выратавальнікі знялі ўпрыгожванне пры дапамозе кусачак. Жанчына ў выніку здарэння не пацярпела.