Відэа

У Мінску прэзентавалі экскурсію па месцах Якуба Коласа

Падпісацца
У дзень памяці паэта прадставілі экскурсію "Мінскія адрасы Якуба Коласа".

Музей Якуба Коласа ў дзень памяці "песняра" арганізаваў аўтобусна-пешаходную экскурсію па гарадскіх месцах, з якімі звязана жыццё і дзейнасць Якуба Коласа.

Удзельнікі вандроўкі наведалі Акадэмію навук, БДУ і парк Горкага. На думку арганізатараў акцыі, такое мерапрыемства дазволіць удзельнікам глыбей зразумець творчасць народнага паэта.

Завяршылася экскурсія ўскладаннем кветак на магіле паэта на Вайсковых могілках у самым цэнтры беларускай сталіцы.

Стужка навiн
0