Майстры драўлянай скульптуры паспаборнічаюць у Добрушы

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДраўляны бажок у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры
Драўляны бажок у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На конкурсе "Ажыўшая даўніна" майстры-разьбяры будуць працаваць над стварэннем скульптур - персанажаў славянскай міфалогіі.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Абласны конкурс драўлянай скульптуры "Ажыўшая даўніна" пройдзе ў Добрушы з 28 жніўня па 6 верасня, паведамілі Sputnik у Гомельскім аблвыканкаме.

Скульптурная кампазіцыя з князем Ізяславам - Sputnik Беларусь
Фотафакт: у Заслаўі з'явілася дзіўная скульптура князя Ізяслава

На працягу 10 дзён майстры-разьбяры з усяго рэгіёну будуць працаваць над стварэннем скульптур — персанажаў славянскай міфалогіі, беларускіх казак, лясных жывёл і птушак і г.д. Удзельнікам творчага спаборніцтвы трэба будзе вырабіць па ўласных эскізах па дзве скульптуры: адну вышынёй да 1,5 м, другую — да 1 м.

"Пры вызначэнні лаўрэатаў конкурсу экспертная камісія будзе ацэньваць мастацкі ўзровень работ, якасць тэхналагічных прыёмаў разьбы, арыгінальнасць вобразаў. Лепшых назавуць таксама ў чатырох намінацыях: "За высокае майстэрства і мастацкі густ", "За лепшы мастацкі вобраз", "За лаканізм і выразнасць твора", "За захаванне і творчае развіццё традыцый разьбы па дрэве", — распавялі ў прэс-службе аблвыканкама.

Частка створаных скульптур застанецца ў Добрушы і ўпрыгожыць тэрыторыю горада.

Паводле словаў арганізатараў, сярод асноўных мэтаў творчага спаборніцтва — захаванне, развіццё і папулярызацыя традыцый разьбы па дрэве, падтрымка рамеснай дзейнасці.

Стужка навiн
0