МІНСК, 16 жні — Sputnik. Гарачае надвор'е чакаецца на Беларусі да канца тыдня, але месцамі пройдуць дажджы з навальніцамі, паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле дадзеных Гідрамета, спякоту з навальнічнымі дажджамі прынясуць у рэспубліку атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Заходняй Еўропы.
"У чацвер па большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, тэмпература паветра днём складзе ад +23°С да +29°С, па поўдні рэспублікі — да +31°С", — сказаў Рабаў.
Ён таксама ўдакладніў, што ў пятніцу 18 жніўня зноў магчымы невялікія дажджы з навальніцамі, днём будзе цяплей — ад +24 да +30°С, а ў паўднёвых рэгіёнах да +32°С.
На выхадных ападкі магчымыя ў суботу — у Віцебскай вобласці, а ў нядзелю — па захадзе Беларусі. Пры гэтым у рэспубліцы будзе другі гарачы уік-энд — 19 і 20 жніўня тэмпература паветра падымецца да +32..+34°С.