МІНСК, 16 жні — Sputnik. Маланка спаліла прыбіральню на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў адной з вёсак Столінскага раёна, паведамілі Sputnik у сераду ў Брэсцкім абласным УМНС.
Узгаранне гаспадарчых пабудоў праз навальніцу адбылося ўвечары 11 жніўня ў вёсцы Узляжжа.
"Адбыўся пажар у прыбіральні на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, які належыць пенсіянеру", — сказалі ў МНС.
Там таксама паведамілі, што агнём была знішчана не толькі прыбіральня, але і частка даху хлява, што стаяў побач.
Прычынай узгарання пабудоў на ўчастку стаў разрад маланкі, для тушэння пажару падраздзяленні МНС не прыцягваліся — мясцовыя жыхары самі справіліся з агнём.