Кіраўнік дзяржавы выказаў здагадку, што ў школы варта вярнуць пяцібальную сістэму ацэнкі. Sputnik апытаў школьнікаў і іх бацькоў і высветліў, што шмат хто не супраць новаўвядзення, толькі калі для старэйшага пакалення гэта вяртанне да вытокаў, то для дзяцей у школах — навіна. Пяцёрак ім раней не ставілі.
"Атрымаў пяцёрку і рады, а калі ставяць дзявятку, перажываеш, што не дзесяць", — распавяла Sputnik адна з мінскіх школьніц.
Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко нядаўна распавёў, што чыноўнікі задумаліся аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы адзнак. Паводле яго слоў, задумацца пра вяртанне да старой сістэмы прымусіў суб'ектывізм.
"Што такое 4 з мінусам, 4 і 4 з плюсам — 6, 7, 8. Дзе грань паміж шасцёркай і сямёркай, сямёркай і васьмёркай?" — задаўся пытаннем віцэ-прэм'ер.