Google купіла беларускі стартап

© SputnikПошук Google
Пошук Google - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампанія AIMatter распрацоўвала мабільнае прыкладанне для афарбоўвання валасоў на фотаздымках Fabby.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Карпарацыя Google купіла беларускую стартап-кампанію ў галіне штучнага інтэлекту AIMatter, паведаміла выданне TechCrunch.

Стартап AIMatter быў створаны ў Беларусі, аднак належыў расіянам — былому віцэ-прэзідэнту Mail.ru Group Юрыю Гурскаму і экс-кіраўніку бізнес-падраздзялення "Карты" Mail.ru Group Юрыю Мельнічку.

Як паведаміла TechCrunch, найбуйнейшая сусветная IT-кампанія Google вырашыла купіць стартап. Сума ўгоды традыцыйна не раскрываецца.

Па дадзеных выдання, каманда працягне працаваць у складзе Google, аднак пакуль не вядома, ці застануцца яны ў цяперашніх офісах — у Мінску, Цюрыху і Каліфорніі.

Кампанія AIMatter распрацоўвала Fabby — дадатак для афарбоўвання валасоў анлайн.

Поспеху ў апошнія гады таксама дамагаліся дадатак MSQRD, набыты кампаніяй Facebook, і распрацоўка Maps.me, якую набывалі ў расійскай кампаніі Mail.ru.

Стужка навiн
0