МІНСК, 17 жні — Sputnik. Акрамя беларускіх выканаўцаў, на фестывалі выступяць Workplace і Bright Ophidia з Польшчы.
Са слоў арганізатараў, у якасці эксклюзіва на гэтым фестывалі запланавана сумеснае выступленне Гродзенскай капэлы і групы Nikamuza. У іх выкананні прагучаць сусветна вядомыя хіты Scorpions, Pink Floyd, Queen, Aerosmith, Europa, Metallica.
"Фестываль стане аднім з самых яркіх падзей адыходзячага лета. На оупэн-эіры будзе ўсталявана вялікая сцэна, выступленні будуць аздоблены якасным гукавым і светлавым абсталяваннем, а таксама піратэхнічным шоу", — распавялі арганізатары фестывалю.
Праграма фестывалю:
- 15:00-15:40 — The Goonzz;
- 16:10-16:50 — Bright Ophidia;
- 17:20-18:00 — Workplace;
- 18:30-19:30 — "Дай дарогу!";
- 20:15-21:00 — Гродзенская капэла;
- 21:15-22:00 — Nikamuza;
- 22:40-23:40 — "Дядя Ваня".
Першы міжнародны рок-фестываль Rockaugust пройдзе на беразе Нёмана 19 жніўня на базе адпачынку "Прывал"; пачатак а 15-й гадзіне.