МІНСК, 17 жні — Sputnik. Шоумэн Аляксандр Рэва пажадаў украінскаму футбольнаму клубу "Александрыя" поспехаў у матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы супраць барысаўскага БАТЭ, паведамляе Sputnik.
У чацвер на "Барысаў-Арэне" адбудзецца першы матч плэй-оф кваліфікацыі ЛЕ паміж БАТЭ і "Александрыяй". Стартавы свісток прагучыць у 20:00 па беларускім часе. Паядынак у адказ запланаваны на 23 жніўня.
"Украінец Аляксандр Рэва пажадаў нам поспехаў у матчы", — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнай групы "Александрыі" ў сацыяльнай сетцы ВК.
© Photo : "ВКонтакте" / ФК "Олександрія" / ФК "Александрия"Шоумэн і акцёр Аляксандр Рэва з футбалістамі "Александрыі"
Шоумэн і акцёр Аляксандр Рэва з футбалістамі "Александрыі"
Напярэдадні Рэва прыбыў у Мінск для ўдзелу ў прэм'ерным паказе камедыі "Бабуля лёгкіх паводзінаў", дзе ён сыграў галоўную ролю.
Матч БАТЭ — "Александрыя" у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".