https://bel.sputnik.by/20170818/ambasadar-polshchy-zayaviu-ab-magchymasci-bezviza-pamizh-belarussu-i-es-1030366585.html
Пасол Польшчы заявіў аб магчымасці безвіза паміж Беларуссю і ЕС
Пасол Польшчы заявіў аб магчымасці безвіза паміж Беларуссю і ЕС
Sputnik Беларусь
Са слоў Паўліка, бязвізавы рэжым для беларусаў з боку Еўрасаюза - не фантастыка. 18.08.2017, Sputnik Беларусь
2017-08-18T10:34+0300
2017-08-18T10:34+0300
2023-04-20T17:51+0300
у беларусі
навіны
грамадства
у свеце
беларусь
візы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102805/18/1028051841_0:0:1536:864_1920x0_80_0_0_95e5700ac632dab0a1d5a767ad189e9b.jpg
МІНСК, 18 жні — Sputnik. Увядзенне Еўрапейскім саюзам бязвізавага рэжыму для Беларусі цалкам магчыма, заявіў пасол Польшчы ў рэспубліцы Конрад Паўлік.Перамовы па спрашчэнні умоў атрымання шэнгенскай візы беларусамі працягваюцца ўжо некалькі гадоў. Беларускія чыноўнікі казалі, што патрабаванні і кошт візы могуць быць зніжаны ўжо ў гэтым годзе, аднак галоўным пытаннем у гэтым з'яўляецца згода Беларусі на рэадмісію.Са слоў кіраўніка польскай дыпмісіі, увядзенне ў перспектыве і бязвізавага рэжыму з Беларуссю — "не такая і фантастычная ідэя". Дыпламат лічыць магчымым, каб беларусы, "як малдаване, грузіны ці ўкраінцы, маглі без віз ездзіць у Еурасаюз"."Безвіз будзе толькі ўмацоўваць паразуменне, спрыяць узаемным кантактам", — адзначыў Паўлік, паведамляюць СМІ.Пытанне ўвядзення безвіза для беларусаў, упэўнены Паўлік, з'яўляецца задачай як для Мінску, так і для Бруселя. Бакі павінны працягваць цеснае супрацоўніцтва па гэтым пытанні.За апошнія два гады консульства Польшчы ў Беларусі штогод выдавалі па 400 тысяч шэнгенскіх віз, адзначыў Паўлік.У цэлым жа па колькасці выдадзеных на душу насельніцтва шэнгенскіх віз Беларусь з'яўляецца адным з сусветных лідэраў. Больш актыўна грамадзяне атрымліваюць візы ў сумежных краінах — Літве і Польшчы.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102805/18/1028051841_0:0:1536:1152_1920x0_80_0_0_808dfedcac1f5a1b613adabda4663d51.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, у свеце, беларусь, візы
у беларусі, навіны , грамадства, у свеце, беларусь, візы
Пасол Польшчы заявіў аб магчымасці безвіза паміж Беларуссю і ЕС
10:34 18.08.2017 (абноўлена: 17:51 20.04.2023) Са слоў Паўліка, бязвізавы рэжым для беларусаў з боку Еўрасаюза - не фантастыка.
МІНСК, 18 жні — Sputnik. Увядзенне Еўрапейскім саюзам бязвізавага рэжыму для Беларусі цалкам магчыма, заявіў пасол Польшчы ў рэспубліцы Конрад Паўлік.
Перамовы па спрашчэнні умоў атрымання шэнгенскай візы беларусамі працягваюцца ўжо некалькі гадоў. Беларускія чыноўнікі казалі, што патрабаванні і кошт візы могуць быць зніжаны ўжо ў гэтым годзе, аднак галоўным пытаннем у гэтым з'яўляецца згода Беларусі на рэадмісію.
Са слоў кіраўніка польскай дыпмісіі, увядзенне ў перспектыве і бязвізавага рэжыму з Беларуссю — "не такая і фантастычная ідэя". Дыпламат лічыць магчымым, каб беларусы, "як малдаване, грузіны ці ўкраінцы, маглі без віз ездзіць у Еурасаюз".
"Безвіз будзе толькі ўмацоўваць паразуменне, спрыяць узаемным кантактам", — адзначыў Паўлік, паведамляюць СМІ.
Пытанне ўвядзення безвіза для беларусаў, упэўнены Паўлік, з'яўляецца задачай як для Мінску, так і для Бруселя. Бакі павінны працягваць цеснае супрацоўніцтва па гэтым пытанні.
За апошнія два гады консульства Польшчы ў Беларусі штогод выдавалі па 400 тысяч шэнгенскіх віз, адзначыў Паўлік.
У цэлым жа па колькасці выдадзеных на душу насельніцтва шэнгенскіх віз Беларусь з'яўляецца адным з сусветных лідэраў. Больш актыўна грамадзяне атрымліваюць візы ў сумежных краінах — Літве і Польшчы.