МІНСК, 18 жні — Sputnik. Рэйтынг лідэраў продажаў смартфонаў другога квартала 2017 года апублікаваны даследчай кампаній Strategy Analytics, паведамляе Sputnik.
Эксперты прааналізавалі аб'ёмы і дынаміку продажаў смартфонаў розных мадэляў і вытворцаў.
Так, паводле звестак аналітыкаў, першае і другое месца ў рэйтынгу па папулярнасці сярод смартфонаў у свеце падзялілі iPhone 7 і iPhone 7 Plus. Першай мадэлі за тры месяцы змаглі рэалізаваць каля 17 мільёнаў асобнікаў, другой — каля 15 мільёнаў.
Дарэчы, у цэлым за тры месяцы карпарацыя Apple прадала 41 мільён розных мадэляў тэлефона iPhone.
Трэцяе і чацвёртае месца ў рэйтынгу займаюць смартфоны кампаніі Samsung: Galaxy S8 (10,2 млн) і S8+ (9 млн). Пятае месца ў рэйтынгу заняў Xiaomi Redmi 4A — іх прадалі за тры месяцы каля 5,5 мільёнаў асобнікаў.
У папярэднім квартале iPhone 7 і 7 Plus таксама ўзначальвалі падобны рэйтынг, аднак лічбы продажаў былі прыкметна вышэй — 21,5 мільён штук і 17,4 мільёна адпаведна.