МІНСК, 18 жні — Sputnik. Пашпарты гатоўнасці большасці інтэрнатаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў ужо падпісаныя, засяленне студэнтаў пачнецца ў канцы жніўня.
У верасні навучальны год пачнецца не толькі для школьнікаў, але і для большасці студэнтаў. Як і школы, атрымліваюць пашпарты гатоўнасці і самі ВНУ, і інтэрнаты, у якіх жыве значная частка іншагародніх студэнтаў.
"На сённяшні дзень пашпарты гатоўнасці падпісаны ўсімі студэнцкімі інтэрнатамі. Гэта кажа аб тым, што мы на 100% гатовыя да засялення студэнтаў нашага ВНУ. У нас размеркаваны дні і ёсць графік засялення — мы яго пачынаем з 25 жніўня, тады будзе засяляцца другі курс, далей — старэйшыя курсы. Першакурснікі будуць засяляцца 30 і 31 жніўня", — распавяла Sputnik дырэктар студгарадка БДУ Ала Мелех.
Студэнцкі гарадок — адзін з найбуйнейшых у Беларусі: для студэнтаў у інтэрнатах прадугледжана каля васьмі тысяч месцаў. Для першакурснікаў зарэгістравана чвэрць ад агульнай колькасці. Па ўсіх пытаннях засялення ў студгарадку заклікаюць звяртацца на "гарачую лінію", кантакты апублікаваныя на сайце ВНУ.
Пашпарты гатоўнасці атрымала і большасць інтэрнатаў іншых вышэйшых навучальных устаноў. Так, ужо гатовыя ўсе інтэрнаты БДУІР, якія прадугледжваюць тры тысячы месцаў, і ў іншых вядучых ВНУ Беларусі.