МІНСК, 18 жні — Sputnik. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) увяла абмежаванні паставак сухой малочнай сыроваткі ААТ "Савушкін прадукт", паведамляе Sputnik.
У апошні час пачасціліся выпадкі забароны расійскім ведамствам пэўнай прадукцыі беларускай "малочкі" з-за выяўлення рэшткаў антыбіётыкаў. Беларускі бок неаднаразова адхіляў абвінавачванні.
Як стала вядома напярэдадні, Рассельгаснагляд вырашыў увесці абмежаванні на пастаўкі сухой малочнай сыроваткі ААТ "Савушкін прадукт". Акрамя таго, пад санкцыі трапіла мяса птушкі вытворчасці ААТ "Вітконпрадукт", малако ААТ "Малочныя горкі" і згушчанае малако Рагачоўскага завода.
У той жа час, з пятніцы ведамства адмяніла абмежаванні на пастаўку прадукцыі "Велграда" і "Пружанскага малочнага камбіната". Пяць беларускіх прадпрыемстваў расійскія эксперты будуць узмоцнена кантраляваць: СП ТАА "Бак", СААТ "Белавежскія сыры", ААТ "Здравушка-Мілк", а таксама бабруйскі і першы мінскі малаказаводы.