У Вялікім адбудзецца вечар танцаў і спеваў

© Photo : HardWoodБелраускі фолк-гурт HardWood
Белраускі фолк-гурт HardWood - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перад пачаткам спекталкля "Вітаўт" у тэатры Оперы і балета выступяць HardWood і тэатр гістарычнага танцу Soleil.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. 29 верасня на сцэне Вялікага тэатра ажывуць персанажы старажытных летапісаў, Вітаўт і Ягайла будуць змагацца за ўладу і за Ганны — у Вялікім распачнуцца паказы візітнай карткі беларускага балету "Вітаўт".

Па традыцыі, перад пачаткам нацыянальнага балету "Вітаўт", арганізатары падрыхтавалі адмысловую праграму — патрапіць у атмасферу Сярэднявечча дапамогуць фолькавы калектыў HardWood і тэарт гістарычнага танцу Soleil.

"Пачынаючы з 18:15 у фае тэатра будуць гучаць дуды і барабаны, скрыпкі і бузук — у гасцях у беларускага Вялікага ўжо упадабаны публіцы фальклорны калектыў HardWood. І цудоўныя музыкі прыйдуць не адны. Магічным чынам на некалькі стагоддзяў назад вас паспрабуе перанесці тэатр Soleil. Чароўныя дзяўчыны абавязкова навучаць вас сярэднявечнаму танцу. Так што — прыходзьце! Абяцаем: будзе весела і цікава", — распавялі арганізатары.

Спектакль "Вітаўт" Вячаслава Кузняцова, у аснове якога — п'еса Аляксея Дударава, з'явіўся ў рэпертуары у 2013-м — і адразу стаў своеасаблівай візітнай карткай беларускага балета. Не выпадкова, менавіта гэтую пастаноўку наш тэатр вырашыў паказаць на гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі — і балет скарыў Маскву.

"Заўсёды хочацца, каб твой спектакль закрануў струны душы чалавека, прымусіў яго перажываць і думаць…", — прызнаецца народны артыст Беларусі Юрый Траян, балетмайстар-пастаноўшчык балета "Вітаўт".

Стужка навiн
0