МІНСК, 18 жні — Sputnik. Жывёлы былі скрадзены з заапарка ў Венесуэле дзеля ежы, вядзецца расследаванне інцыдэнту, паведамляюць СМІ.
Два ашэйнікавых пекары былі выкрадзеныя з заапарка горада Маракайба на паўночным захадзе краіны ў мінулыя выхадныя.
"Мы мяркуем, што іх ўзялі, каб з'есці", — заявіў прадстаўнік мясцовай паліцыі Луіс Маралес.
Аднак у заапарку не згодныя з такой версіяй. Па словах кіраўніка звярынца Леанарда Нуньеса, жывёл маглі выкрасці наркагандляры. Ён нагадаў, што за апошнія некалькі тыдняў былі скрадзены дзесяць насельнікаў заапарка, у тым ліку буйвал.
"Яны забіраюць усё! Жывёл не кралі, каб з'есці", — заявіў Нуньес. Навошта драгдылерам маглі спатрэбіцца звяры, ён не ўдакладніў.
Эканоміка Венесуэлы сур'ёзна пацярпела ў выніку зніжэння коштаў на нафту тры гады таму. З-за моцнай залежнасці бюджэту ад экспартнай выручкі і праблем з вытворчасцю ўнутры краіны, у Баліварыянскай Рэспубліцы пачаўся голад і дэфіцыт тавараў першай неабходнасці. Рэгулярна праходзяць галодныя бунты. У 2016 годзе дзяржава была вымушана часова адкрыць мяжу з суседняй Калумбіяй, каб жыхары краіны маглі закупіцца таварамі ў сумежнай краіне.