"Каравай" у 10 млн тон збожжа будзе сёлета ў беларусаў

Падпісацца
Самая высокая сярэдняя ўраджайнасць – у родным прэзідэнту Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.

МІНСК, 19 жні — Sputnik. Амаль 80% збожжавых прыбралі беларускія аграрыі да пятніцы 18 жніўня, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.    

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў скончыць жніво ў рэспубліцы да 20 жніўня. Тым гаспадаркам, якія не паспеюць справіцца ў тэрмін, дапамогуць суседзі. У цэлым у Беларусі абяцаюць намалаціць да канца лета дзесяць мільёнаў тон збожжавых.

Коля Лукашэнка за рулём камбайна - Sputnik Беларусь
Коля Лукашэнка на "прэзідэнцкім поле" намалаціў 5 тон збожжа

Частка палёў у гэтым годзе засеялі імпартнымі гатункамі збожжа: 300 гектараў у Віцебскай вобласці — пшаніцай польскай селекцыі, 100 гектараў у Магілёўскім рэгіёне — нямецкім гібрыдным жытам.

Лідары ўборачнай кампаніі — Мінская і Брэсцкая вобласці, у кожнай з іх ужо ёсць першы мільён тон хлеба. Следам ідуць Гродзенская і Гомельская вобласці, Магілёўская, менш за ўсё збожжа пакуль што намалацілі ў Віцебскай вобласці.

Лічбы пастаянна абнаўляюцца і павінны дасягнуць максімуму да канца выхадных.

Стужка навiн
0