МІНСК, 19 жні — Sputnik. Сёння па Беларусі было да +34°С, на суботу быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У нядзелю надвор'е пачне мяняцца. З тэрыторыі Польшчы на заходнія раёны краіны пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы, распавёў Sputnik начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Ноччу па поўначы, а днём па заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы і град.
Між тым, усход краіны застанецца пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску і ў вельмі цёплай паветранай масе трапічнага паходжання. Таму калі на захадзе краіны чакаецца, што днём паветра прагрэецца да +16..+22°С, то на усходзе па-ранейшаму будзе горача, да +30..+34°С.
У панядзелак надвор'е на тэрыторыі краіны будзе фарміраваць маларухомая франтальная сістэма. Па заходняй палове, а днём месцамі і ва ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — навальніцы, моцныя дажджы, днём магчымы град.
Тэмпература паветра ўначы складзе +10..+16°С, днём будзе цёпла, аднак у межах +15..+22°С. На ўсходзе краіны крыху гарачэй — да +23..+30°С днём. У Мінску ў панядзелак чакаецца кароткачасовы дождж і да +16..+18°С днём.