Фестываль "Шлях вікінгаў" прайшоў у парку гісторыі Сула на гэтых выхадных і быў прысвечаны шляху з "варагаў у грэкі", які праходзіў у эпоху ранняга сярэднявечча праз тэрыторыю сучаснай Беларусі.
Фестываль складаўся з двух тэматычных блокаў: ваенна-гістарычнай рэканструкцыі і канцэртнай праграмы.
Галоўнай падзеяй фестывалю стала гістарычная рэканструкцыя па матывах бітвы на Нямізе.
На фестывальнай пляцоўцы выступілі Sakramant, Folcore, "Племя", Nevrida, Vandraren і іншыя.
Глядзіце на відэа, што адбывалася на фестывалі.