Відэа

Адкрыты дыялог: сталічная ДАІ сустрэлася з байкерамі

Падпісацца
Прадстаўнік сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі Сяргей Заранік правёў адкрытую сустрэчу са сталічнымі байкерамі. Глядзіце відэа абмеркавання праблем матацыклетнага руху ў горадзе на Sputnik.

Трагічныя ДТЗ з удзелам матацыклістаў летам пастаянна трапляюць у зводкі навінаў: некалькі разоў на тыдзень у розных раёнах краіны маладыя байкеры гінуць. Уважліва сочаць за сітуацыяй на дарогах Мінска і ў ДАІ, а акрамя бяспечнага руху нагадваюць і пра неабходнасць узаемнай павагі — напрыклад, у тых выпадках, калі роў незаконна пераабсталяваных матацыклаў перашкаджае спаць гараджанам.

У мінулую пятніцу ДАІ зноў выйшла на адкрыты дыялог з байкерамі — каб пачуць  іх праблемы і прапановы. Начальнік аддзела агітацыі і прапаганды сталічнай ДАІ Сяргей Заранік сустрэўся з матацыклістамі ў нефармальнай абстаноўцы.

"Мы хочам пачуць вашыя погляды, зразумець, чаго вы хочаце. І каб вы пачулі нас", — звярнуўся Заранік да байкераў.

Глядзіце відэа сустрэчы прадстаўніка сталічнай ДАІ з матацыклістамі на Sputnik.

Стужка навiн
0