Відэа

Зоаабаронцы: штогод каля 70 тысяч жывёл адстрэльваюць і ўсыпляюць

Падпісацца
Законапраект аб абыходжанні з жывёламі знаходзіцца на разглядзе ў ППНС.

Большасць уладальнікаў жывёл непакояцца толькі аб уласных гадаванцах і не думае не толькі пра бяздомных сабак і котак, але нават пра прыплод хатніх ўлюбёнцаў. У выніку многія нованароджаныя жывёлы аказваюцца на вуліцы, распавялі зааабаронцы ў прэс-цэнтры Sputnik падчас тэлемосту, прысвечанага Сусветнаму дню бяздомных жывёл.

"Законапраект аб абароне жывёл знаходзіцца на разглядзе ў парламенце. На працягу дзесяці гадоў зааабаронцы не могуць прыйсці да кансэнсусу з заканадаўчымі органамі ў нюансах гэтага законапраекта. Па дадзеных міністэрства ЖКГ штогод у Беларусі падвяргаюцца адстрэлу і эўтаназіі каля 70 тысяч жывёл", — распавяла старшыня грамадскага аб'яднання абароны жывёл "Эгіда" Вераніка Ханцэвіч, адзначыўшы, што ў гэтую статыстыку не ўключаны жывёлы, якіх адстрэльваюць не супрацоўнікі службаў ЖКГ.

Шлях жывёлы на вуліцу можа быць розным. У многіх выпадках гаворка ідзе пра бескантрольнае размнажэнне хатніх жывёл.

"У нас не рэгламентавана дзейнасць заводчыкаў. У выніку пакупнік можа сутыкнуцца з нядобрасумленным прадаўцом, а з набытай жывёлы вырасце не тое, што абяцалі кліенту. Такая жывёла можа апынуцца на вуліцы", — распавяла зоаабаронца.

Далёка не кожны ўладальнік жывёлы стэрылізуе або кастрыруе яго — у выніку часцяком размнажэнне не паддаецца кантролю.

Як змагацца за правы жывёл і не ўшчамляць пры гэтым правы людзей, глядзіце ў абмеркаванні экспертаў на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0