"Вялікае сонечнае зацьменне", якое ў панядзелак стала галоўнай падзеяй для свету, у прамым сэнсе слова зацьміла сабой многае іншае. Яно суправаджалася рознымі катаклізмамі і здарэннямі: ад масавых ДТЗ і землятрусу ў Італіі. Астролагі таксама прагназавалі рост тэрарыстычнай актыўнасці і не памыліліся.
Вядомы расійскі астролаг Святлана Драган кансультуе вядомых бізнесменаў і палітыкаў у розных краінах свету. Святлана пагадзілася адказаць на шэраг пытанняў вядучага радыё Sputnik Беларусь Вячаслава Шарапава.
"Астралогія — гэта, практычна, кампьютар. Гэта размяшчэнне планет, якія рухаюцца дакладна па раскладзе, ніколі не адхіляюцца ад свайго шляху і гэта дазваляе апярэджваць падзеі і тэндэнцыі. Пачынаецца ўсё на эмацыйным узроўні, і паступова рэалізоўваецца ў дзеяннях і ўчынках людзей", — кажа астролаг.