Азаранка афіцыйна знялася з US Open

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкВікторыя Азаранка, архіўнае фота
Вікторыя Азаранка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэнісістка заяўляе, што будзе сумаваць па Нью-Ёрку і спадзяецца выступіць на кортах US Open у 2018 годзе.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведаміў аргкамітэт US Open.

Сітуацыя з удзелам спартсменкі ў чэмпіянаце заставалася невядомай да апошняга часу, раней Азаранка не выключала, што можа адмовіцца ад турніру па сямейных прычынах.

"Я, на жаль, не магу выступіць на US Open у гэтым годзе з-за бягучай сямейнай сітуацыі", — цытуюцца на сайце US Open словы Азаранкі.

Тэнісістка таксама падкрэсліла, што будзе сумаваць па Нью-Ёрку і спадзяецца выступіць на кортах US Open у 2018 годзе.

Экс-бойфрэнд Азаранкі Білі Макінг, ад якога яна нарадзіла дзіця ў снежні мінулага года, у мінулым месяцы звярнуўся з заявай у суд Лос-Анджэлеса (штат Каліфорнія), нібыта беларуска скрала іх сына Лео Аляксандра. Суд пастанавіў, што на час разгляду справы аб апякунстве Лео не можа пакідаць горад. Цяпер беларуская тэнісістка спрабуе вырашыць сітуацыю, якая склалася.

Лепшы вынік Азаранкі на US Open — фіналы ў 2012 і 2013 гадах, але абодва разы ў Нью-Ёрку яна саступала амерыканцы Серэне Уільямс.

Адкрыты чэмпіянат ЗША адбудзецца ў Нью-Ёрку з 28 жніўня па 10 верасня.

Стужка навiн
0