Фінал фестывалю "Тата, мама, я – футбольная сям'я!" пройдзе ў суботу

© Photo : АБФФФестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"
Фестываль Тата, мама, я - футбольная сям'я! - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самыя спартыўныя сем'і краіны паспаборнічаюць за званне лепшай футбольнай сям'і Рэспублікі Беларусь.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Фінал рэспубліканскага фестывалю "Тата, мама, я — футбольная сям'я!" адбудзецца 26 жніўня на палях Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", распавялі арганізатары мерапрыемства.

Па рэгламенце фестывалю да гульняў дапускаюцца ўдзельнікі ва ўзросце ад 5 да 55 гадоў. Сям'я павінна складацца як мінімум з трох чалавек. Аднак колькасць дзяцей, якіх можна заявіць для ўдзелу, не абмежавана. Менавіта таму на гульнявых палях падчас правядзення фестывалю можна было сустрэць вялікую колькасць шматдзетных сем'яў.

© Photo : АБФФФестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"
Фестываль Тата, мама, я - футбольная сям'я! - Sputnik Беларусь
Фестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"

"Арганізатараў радуе такая колькасць дружных і спартыўных сем'яў, гатовых прыняць удзел у праекце. А ўдзельнікі кажуць пра тое, што футбол — самы даступны від спорту для сумеснага баўлення часу ўсёй сям'ёй, бо для гульні патрэбен толькі мяч і свабодная пляцоўка", — распавялі ў АБФФ.

Рэгіянальныя этапы фестывалю ў 2017 годзе стартавалі 1 мая з Брэсцкай вобласці, удзел у спаборніцтвах ўзяло 104 сям'і і 350 чалавек. Затым спаборніцтвы прайшлі ў кожнай з абласцей краіны. Па выніках рэгіянальных этапаў у рэспубліканскі фінал трапілі 10 сем'яў ад кожнай вобласці і горада Мінска.

© Photo : АБФФФестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"
Фестываль Тата, мама, я - футбольная сям'я! - Sputnik Беларусь
Фестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"

26 жніўня ў фінале рэспубліканскага фестывалю возьмуць удзел 70 сем'яў пераможцаў рэгіянальных этапаў і 56 сем'яў удзельніц леташняга фестывалю. Такім чынам, у фінале сустрэнуцца 126 сем'яў з усёй краіны, якія і вызначаць лепшую футбольную сям'ю 2017 года. Кожнаму без выключэння ўдзельніку фестывалю будуць уручаны прызы і падарункі ад арганізатараў і партнёраў, а лепшым дастануцца футбольныя мячы з аўтографамі гульцоў нацыянальнай зборнай і квіткі ў ВІП-ложу на адзін з хатніх матчаў нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболе ў 2018 годзе.

© Photo : АБФФФестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"
Фестываль Тата, мама, я - футбольная сям'я! - Sputnik Беларусь
Фестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"

На гульні фінальнага этапу запрашаюцца і заўзятары. Арганізатары і партнёры фестывалю падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму з конкурсамі, віктарынамі і памятнымі прызамі. Кожнага з гасцей і ўдзельнікаў фестывалю чакае непаўторная атмасфера вялікага сямейнага свята, напоўненага эмоцыямі і добрым настроем.

Ініцыятыву рэспубліканскага фестывалю "Тата, мама, я — футбольная сям'я!" падтрымліваюць арганізацыі ЮНІСЕФ, Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа.

© Photo : АБФФФестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"
Фестываль Тата, мама, я - футбольная сям'я! - Sputnik Беларусь
Фестываль "Тата, мама, я - футбольная сям'я!"

Упершыню фестываль праводзіўся ў 2016 годзе і ўжо тады прыцягнуў да ўдзелу 56 беларускіх сем'яў, у якіх кожны з яе членаў выступае за актыўны і здаровы лад жыцця. А самай "футбольнай" сям'ёй Беларусі стала сям'я Скорык з Калодзішчаў, якая складаецца з 6 чалавек.

Усяго ў фестывалі "Тата, мама, я — футбольная сям'я!" у 2017 годзе ўзялі ўдзел каля 2 500 чалавек.

Стужка навiн
0