Хэдлайнерам "Камяніцы 2017" стане Onuka

© Photo : страница Onuka на FacebookOnuka
Onuka - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усе грошы ад прададзеных на фестываль квіткоў пайдуць на рахункі музея для захавання ўнікальнай калекцыі беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Фестываль нацыянальнай культуры "Камяніца" ў дзевяты раз пройдзе пад Мінскам, у музеі народнай архітэктуры і побыту 16 верасня.

Хэдлайнерам фестывалю сёлета будзе ўкраінскі гурт Onuka, які арганічна спалучае актуальную электроніку і традыцыйныя ўкраінскія інструменты. Кожны іх выступ — уражваючы спектакль з выбітным узаемадзеяннем музычных і візуальных элементаў.

Міжнародную хвалю папулярнасці Onuka прынёс выступ у якасці гасцей фінала "Еўрабачання 2017" у Кіеве, пасля чаго запісы гурта апынуліся ў хіт-парадах iTunes у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Нідэрландах, Даніі, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі і Аўстраліі.

"Яны перацягнулі на сябе коўдру знішчальным міксам традыцыйнага фолку, духавых і моцных тэхна-вайбаў. 12 балаў ад нас", — напісаў брытанскі New Musical Express пра іх выступ на "Еўрабачанні-2017".

Першы альбом гурта выйшаў у 2014 годзе і адразу апярэдзіў дыск "Океан Ельзи" у хіт-парадзе ўкраінскага iTunes. Другі міні-альбом "Vidlik", прысвечаны 30-годдзю Чарнобыльскай катастрофы, у 2016 годзе ўразіў усіх не менш за дэбют.

Фестываль адбудзецца на пляцоўцы Музею народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4 кіламетры за аўтарынкам "Малінаўка") 16-га верасня. Усе грошы ад прададзеных квіткоў пайдуць на рахункі музея для захавання ўнікальнай калекцыі беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

Першыя 500 квіткоў на фестываль каштуюць 5 рублёў 50 капеек. Набыць іх можна толькі ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту — Мінск, Кальварыйская д.17, п. 614. З 10:00 да 16:30, толькі з 22 да 25 жніўня.

Папярэднія кошты на астатнія квіткі: дарослы — 10 руб., студэнцкі — 7 руб., школьны — 5 руб. У дзень фестывалю: дарослы — 15 руб., студэнцкі — 8 руб., школьны — 5 рублёў. Для дзяцей дашкольнага ўзросту уваход вольны.

Стужка навiн
0