Лявон Вольскі выступіць з вялікім сольным канцэртам у Мінску

© Photo : з асабістага архіву Лявона ВольскагаЛявон Вольскі
Лявон Вольскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы сольны канцэрт Вольскага з 2010-га, падчас якога музыка выканае альбом "Белыя яблыня грому" і свае лепшыя песні.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Лявон Вольскі выступіць з вялікім сольным канцэртам у сталічным Prime Hall 21 верасня, распавялі арганізатары канцэрту.

Акрамя ўсім вядомых хітоў, музыка выканае песні на вершы класікаў беларускай літаратуры з альбому "Белая яблыня грому".

"Сябры! Мне прыемна запрасіць усіх вас на доўгачаканы канцэрт у нармальнай сучаснай зале ў родным горадзе. Выступы ў Мінску заўжды асаблівыя і асабістыя. Будзем граць "Белую яблыню грому" і лепшыя песні розных часоў — два вялікіх аддзяленні", — паведаміў Лявон Вольскі праз сваю афіцыйную старонку ў Facebook.

"Белая яблыня грому" — знакавая праца Вольскага на вершы беларускіх класікаў. Ад Чачота і Міцкевіча праз Купалу і Коласа да Панчанкі і Барадуліна. Ад энэргічных рок-нумароў да меладычнай лірыкі.

Дыск быў выдадзены вясной 2010-га. Праграму прадставілі ў Купалаўскім тэатры ў Мінску і на фэсце Be2gether у Літве. Апошні выступ з ёй адбыўся ў снежні 2010 у КЗ "Мінск" і стаўся апошнім вялікім сольным канцэртам Лявона Вольскага з гуртом у Мінску на сёняшні дзень.

Квіткі з'явяцца ў продажы 30 жніўня а 12-й гадзіне. Кошт квіткоў: танцпляц — 30 руб. (першыя 200), 35 руб. (наступныя 300), 40 руб. (астатнія). Сядзячыя месцы: ад 40 да 48 руб. Пачатак канцэрта ў 19.00.

Стужка навiн
0