МІНСК, 22 жні — Sputnik. Беларускі абаронца Уладзімір Дзянісаў будзе капітанам хакейнага клуба "Дынама-Мінск" у новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), паведамілі ў прэс-службе сталічнай каманды.
Мінчане стартуюць у дзесятым сезоне КХЛ у сераду, 23 жніўня. На "Мінск-Арэне" падапечныя Гордзі Дуайера будуць змагацца супраць фінскага "Йокерыта". Пачатак паядынку ў 19:30.
"Напярэдадні старту новага сезону гульцы мінскага "Дынама" выбралі капітана, якім стаў абаронца Уладзімір Дзянісаў", — распавялі ў мінскім "Дынама".
У Дзянісава будзе адразу чатыры асістэнта — нападаючы Аляксандр Паўловіч і абаронца Марк-Андрэ Граньяні будуць дапамагаць капітану падчас хатніх матчаў. У сустрэчах на выездзе асістэнтамі кэпа будуць абаронца Дзмітрый Корабаў і форвард Роб Клінкхамер.
Дзянісаў заключыў пагадненне з "зубрамі" у ліпені. Раней абаронца выступаў у чалябінскім "Трактары" на правах легіянера. Кіраўніцтва расійскага клуба прапанавала яму атрымаць пашпарт РФ і заключыць кантракт на новых умовах, але беларус адмовіўся і пакінуў каманду.
Прамую трансляцыю матча "Дынама-Мінск" — "Йокерыт" правядзе тэлеканал "Беларусь 5".