МІНСК, 23 жні - Sputnik. Заключны канцэрт фестывалю "Класіка ля ратушы" пройдзе 26 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.
Галоўны сімфанічны аркестр краіны пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава запрашае слухачоў на заключны канцэрт "класічных субот".
"У выкананні аркестра і салістаў прагучаць жамчужыны сусветнай класічнай музыкі, даступныя дзякуючы сваёй папулярнасці і дэмакратычнасці гледачам з яшчэ малым філарманічным стажам і здольныя падарыць хвіліны духоўнага задавальнення сапраўдным знатакам высокага мастацтва", — распавялі ў прэс-службе.
Апошні ў гэтым сезоне канцэрт атрымаў назву "Яе вялікасць класіка".
Традыцыйна канцэрт у Верхнім горадзе пачнецца 20:30.