Кожны дзесяты беларус апранаецца за мяжой

© PixabayМужчынская вопратка, архіўнае фота
Мужчынская вопратка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На рынках да гэтага часу купляюць вопратку больш за палову жыхароў рэспублікі.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. Дзесяць адсоткаў беларусаў купляюць вопратку за мяжой, сведчаць дадзеныя даследавання Міжнароднае агенцтва сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў (МАСМІ).

Кампанія апытала тысячу беларусаў, каб правесці даследаванне аб тым, дзе аддаюць перавагу апранацца грамадзяне.

Паводле дадзеных даследавання, 55,6% беларусаў да гэтага часу купляюць вопратку на рынках. Чатыры гады таму гэты ўзровень быў вышэй на траціну.

На другім месцы па папулярнасці — гандлёвыя цэнтры, дзе вопратку сабе рэгулярна купляюць 37% жыхароў краіны. У універмагі ходзяць 23% беларусаў, а ў буціках — каля 2, 5% усіх грамадзян.

Кожны дзесяты беларус купляе вопратку за мяжой — гэты паказчык вышэй, чым колькасць тых, хто закупляецца ў крамах сэканд-хэнд. Характэрна, што мінчукі часцей за астатніх беларусаў закупляюцца за мяжой, але ў сэканд-хенды ходзяць гэтак жа рэгулярна.

"Ключавымі фактарамі выбару месца для пакупкі адзення з'яўляюцца ўзровень коштаў і прадстаўлены асартымент", — заключылі ў МАСМІ.

Стужка навiн
0