Відэа

Удзельнікі "Ты супер! Танцы" зладзілі спаборніцтва за парасоны Sputnik

Падпісацца
Удзельнікі шоу "Ты супер! Танцы" зладзілі жартоўныя спаборніцтвы за парасоны Sputnik. Глядзіце на відэа, як танчылі ў Маскве юныя канкурсанты.

Змаганне прайшло на вуліцах Масквы, дзе шпацыравалі ўдзельнікі першага сезону шоў "Ты супер! Танцы". Імправізаванымі прызамі сталі парасоны Sputnik.

Марыя Разівонава - удзельніца Ты супер! Танцы ад Беларусі - Sputnik Беларусь
Удзельніцы "Ты супер! Танцы" ад Беларусі: усё толькі пачынаецца

Праект "Ты супер! Танцы" стартуе ў верасні 2017 года. Зусім хутка больш за 140 юных удзельнікаў прадэманструюць свае харэаграфічныя здольнасці і дакажуць, што танцаваць можа кожны.

Ад Беларусі ў шоў прымаюць удзел дзве дзяўчыны — мінчанка Марыя Радзівонава і Караліна Тумашэвіч з Віцебскай вобласці.

Міжнародны конкурс "Ты супер! Танцы", арганізатарамі якога выступаюць тэлеканал НТБ і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, аб'яднае юныя таленты з розных куткоў Расіі, краін СНД і Балтыі і падорыць дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, шанец выканаць запаветныя мары.

Стужка навiн
0