У апошнія выхадныя лета 25-27 жніўня 2017 года пад Лідай традыцыйна пройдзе XI Міжнародны Лідскі Байк Фестываль, які сёлета чакае максімальную колькасць удзельнікаў.
"З кожным годам расце колькасць не проста наведвальнікаў, а менавіта матацыклістаў з розных краін. Летась у нас сабралася калона матацыклістаў на 10 кіламетраў, было 18 краін, былі нават удзельнікі з Лацінскай Амерыкі — з Аргентыны", — кажа Лычкоўскі.
"Летась матацыкл выйгралі госці з Эстоніі. Самае цікавае было ў тым, што тушонку яны неяк забралі і правезлі праз мяжу, а вось з матацыклам размытнёўка для іх стала непасільнай, таму што вельмі вялікія грошы, бо ён ўвозіцца ў Еўрасаюз. Ну нічога, па Беларусі яны на ім катаюцца", — кажа Лычкоўскі.
На 12.00 суботы запланаваны збор мота-калоны і выезд у Ліду, дзе можна будзе пракаціцца па вуліцах горада, пасля чаго ўсіх жадаючых запрашаюць далучыцца да калоны і адправіцца ў Шчучын, які знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Ліды і ў пятніцу будзе адзначаць сваё 500-годдзе.
Разынкай байк-фестывалю пад Лідай абяцае стаць конкурс татуіровак.
Гутарку з арганізатарам Лідскага байк-фестывалю, прадстаўніком мотаклуба Devoid of Rights MCC, Аляксандрам "Уралам" Лычковским слухайце на радыё Sputnik Беларусь.