Беларусы Awlnight і Senary выступяць на галоўным шоукейсе Літвы

© Photo : What’s Next In Music? Музычны праект Senary
Музычны праект Senary - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У What’s Next In Music?, акрамя беларусаў, возьмуць удзел каля 30 артыстаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Румыніі, Шатландыі, Нідэрландаў, Даніі.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Трэці міжнародны шоукейс-фестываль What's Next In Music?, пераемнік Vilnius Music Week (2012-2015), адбудзецца ў Вільні 8-9 верасня, распавялі арганізатары фестывалю.  

Беларусь на ім будуць прадстаўляць бітмэйкер Awlnight і электроншчык Senary.

"Мы атрымалі шмат вартых увагі заявак з Беларусі, але абралі тых артыстаў, якія нам падаліся найбольш свежымі і актуальнымі. Калі аднаго з іх мы бачылі на іншых фэстах, другі — цёмны конік, але мы ўпэўненыя, што гэта будзе цікава, — распавёў адзін з арганізатараў фестывалю Віктар Дыавара.

У гэтым годзе фестываль адбудзецца ў папулярных альтэрнатыўных клубах Kablys і Peronas, а таксама на адной са сцэн фестывалю гарадскіх культур Loftas Fest. Акрамя беларусаў у What's Next In Music? возьмуць ўдзел каля 30 артыстаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Румыніі, Шатландыі, Нідэрландаў, Даніі.

Беларусы будуць выступаць увечары 9 верасня на сцэне What's Next In Music? у межах Loftas Fest — гэта адна з чатырох бясплатных сцэн фестывалю-партнёра, які адбываецца на тэрыторыі арт-фабрыкі Loftas.

Для Awlnight гэта будзе пятае падарожжа на еўрапейскія шоўкейс-фестывалі: ён двойчы выступаў на Tallinn Music Week (Эстонія), па адным разе на MENT Ljubljana (Славенія) ды c/o pop (Германія). Для Senary гэта дэбют на мерапрыемствах такога кшталту. Партнёрам What's Next In Music? ды іншых еўрапейскіх шоўкейсаў у Беларусі з'яўляецца праект Experty.by.

Стужка навiн
0