МІНСК, 24 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка катэгарычна супраць ломкі сістэмы адукацыі, перадае карэспандэнт Sputnik з пленарнага пасяджэння Рэспубліканскага педсавета.
Педагагічны савет пачаўся ў Мінску ў сераду: для ўдзелу ў ім у сталіцу прыбылі каля тысячы настаўнікаў, экспертаў і чыноўнікаў. У чацвер на пленарным пасяджэнні педсавета выступае кіраўнік дзяржавы. Затым ён пагутарыць з дэлегатамі ў фармаце "адкрытага мікрафона".
"Вы ведаеце мае падыходы па пераўтварэнню і ўдасканаленні сферы адукацыі. Я катэгарычна супраць ломкі сістэмы адукацыі. Я выступаю за ўдасканаленне. Трэба вырашаць тыя пытанні, якія ставіць жыццё", — сказаў Лукашэнка, адкрываючы педсавет.
Па яго словах, ні ў якім выпадку нельга адмаўляцца ад таго, што было створана да нас.
"Зламаўшы старое, мы не унаследуем тое добрае, якое ў нас было", — адзначыў Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што нельга прымяншаць заслугі адукацыі мінулых гадоў.
Гаворачы аб дзесяцібальнай сістэме ацэнкі ведаў, прэзідэнт нагадаў, што рашэнне аб яе ўвядзенні было прынята хутка, без папярэдняй праверкі, а сёння існуе шмат меркаванняў: адмяніць, пакінуць.
"Гэта адзін з прыкладаў непрадуманага хуткага прыняцця рашэння. Мы хутка схапіліся за яе і ўвялі, а час паказаў, што без гэтага можна было абысціся", — сказаў Лукашэнка.
У дачыненні да беларускай і рускай мовы, беларускі лідар заявіў, што "руская мова — гэта наша родная мова".
"Калі нехта лічыць, што руская мова — гэта расійская, тады ў нас розныя падыходы", — сказаў Лукашэнка.
"Беларуская і руская мова для мяне стаяць на роўным узроўні, і ад гэтага спадчыны адмаўляцца нельга. Хай у нас будзе дзве родных мовы. Прыйдуць новыя пакаленні — яны самі вызначацца", — канстатаваў ён.
У чацвер у 19:00 глядзіце на сайце і сацыяльных сетках Sputnik абмеркаванне вынікаў педсавета з вядомым выкладчыкам Яўгенам Лівянтам. Свае пытанні вядучым і Лівянту, а таксама каментары і меркаванні аб рэформе адукацыі пакідайце ў каментарах і нашых акаўнтах "ВКонтакте", у Аднакласніках і Facebook.