МІНСК, 24 жні — Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Хізэр Наўэрт пераблытала Беларусь і Літву, каментуючы вынікі сустрэчы Волкнера і Суркова, падчас свайго брыфінгу, які прайшоў у сераду.
Прадстаўнікі ЗША і Расіі Волкер і Суркоў на мінулым тыдні правялі перамовы ў Мінску.
"Ён (Волкер — Sputnik) быў у Літве на гэтым тыдні і сустракаўся з некаторымі расійскімі чыноўнікамі з мэтай правесці перамовы аб Мінскім працэсе", — заявіла на брыфінгу Наўэрт.
Журналісты перапыталі ў яе, ці не праходзіла сустрэча ў Мінску, аднак яна зноў пацвердзіла: яны адбыліся менавіта ў Літве. "Я ведаю, што яны былі ў Літве, яны сустрэліся ўчора з высокапастаўленымі службовымі асобамі ўрада. І яны размаўлялі пра Украіну", — запэўніла яна.
Па словах прадстаўніцы Дэярждэпа, дадзеных аб сустрэчы Волкера і Суркова ў Беларусі ў яе запісах няма. Пасля заявы прадстаўніцы Дзярждэпа, якая пераблытала Беларусь і Літву, некалькі журналістаў здзіўлена паднялі бровы і пераправерылі ўласныя запісы.