МІНСК, 24 жні — Sputnik. Тэрыторыя Беларусі апынулася ва ўладзе паўднёвага цыклону, які прынёс ападкі, паніжэнне тэмпературы, а таксама моцны вецер.
Першыя тры тыдні на Беларусі стаяла трапічная спякота, тэмпературны слупок падымаўся вышэй за 30 градусаў, у мінулы панядзелак надвор'е рэзка змянілася — панізілася тэмпература паветра, і пачаліся дажджы. На чацвер сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне па ападках.
"Паўднёвы цыклон прынёс на Беларусь змрочнае надвор'е, усю мінулую ноч практычна па ўсёй рэспубліцы ішлі дажджы і назіраўся парывісты вецер", — паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
Паводле прагнозу надвор'я, у чацвер па ўсёй тэрыторыі краіны будзе пераважаць воблачнае надвор'е, будуць ісці дажджы, захаваецца моцны парывісты вецер.
Як адзначылі сіноптыкі, моцныя дажджы чакаюцца ў паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах Віцебскай вобласці і ў Мінску.
Прагназуецца, што ў чацвер у Мінску выпадзе да 50 літраў вады на квадратны метр.
Сіноптыкі абяцаюць, што надвор'е пачне паляпшацца ў пятніцу — дажджы спыняцца і да выхадных тэмпература паветра павысіцца.