Напярэдадні біятланістка Дар'я Домрачава, якая прыехала на час у Мінск пасля збору ў Оберхофе, правяла паказальную трэніроўку для беларускіх зорак шоў-бізнеса. Каманда DreamTeam рыхтуецца да мінскага паўмарафона, які пройдзе 10 верасня. Хоць біятлонныя трэніроўкі адрозніваюцца ад бегавых, Домрачава прапанавала ўніверсальны комплекс практыкаванняў для размінкі.
"Практыкаванні на каардынацыю, як, напрыклад, бег задам наперад, дапамагаюць канцэнтравацца. Я выкарыстоўваю яго ў тым ліку і падчас сваіх трэніровак: гэта дапамагае пры стральбе", — распавяла Дар'я Домрачава.
Пасля паўгадзіннай размінкі медыяперсоны Беларусі зрабілі сэлфі з біятланісткай.
Дар'я Домрачава — трохразовая алімпійская чэмпіёнка, двойчы пераможца чэмпіянатаў свету, уладальніца Кубка свету 2015 года. Домрачава замужам за нарвежскім біятланістам Уле Эйнарам Б'ёрндаленам, у пары ёсць дачка.