Напярэдадні ў гасцявым паядынку за выхад у групавы этап Лігі Еўропы барысаўчане абыгралі ўкраінскую "Александрыю" з лікам 2:1. Сустрэча прайшла ў Дзень Незалежнасці Украіны.
У гасцей двойчы браму супернікаў прабіў Мірка Іваніч, адзін гол забіў "александрыец" Васіль Грыцук.
Пасля перамогі над украінцамі фан-сектар БАТЭ на стадыёне "Ніка" літаральна выбухнуў фаерамі — заўзятары святкавалі выхад клуба ў ЛЕ. Да фанатаў падключыліся і футбалісты барысаўскага клуба.