Мастакі з дзевяці краін возмуць удзел у пленэры ў Магілёўскай вобласці

© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкПалітра мастака
Палітра мастака - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праграмай таксама прадугледжана наведванне вёскі Лыскоўшчына Круглянскага раёна, дзе калісьці працаваў рускі жывапісец Мікалай Неўраў.

МІНСК, 26 жні — Sputnik. У Магілёве дадзены старт другому этапу XXII Міжнароднага пленэра па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве", прысвечанага 145-годдзю са дня нараджэння народнага мастака Беларусі і Расіі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Першая частка творчага праекта прайшла на тэрыторыі Тульскай вобласці, дзе беларускія мастакі па традыцыі працавалі ў дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-мастацкім і прыродным музеі-запаведніку Васіля Паленава. Гэтым разам да беларускіх майстроў пэндзля далучыліся таленавітыя жывапісцы з Расіі, Індыі, Ізраіля, Арменіі, Сербіі, Літвы, Кітая і Украіны.

"Прыемна, што геаграфія і склад удзельнікаў пленэру з кожным годам пашыраецца. Ён аб'ядноўвае людзей розных нацыянальнасцяў і рэлігій, дзякуючы гэтаму адбываецца культурнае ўзаемаўзбагачэньне, што садзейнічае развіццю мастацтва, умацаванню сяброўства і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і народамі", — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка.

Асноўная мэта мастакаў — перадаць на халстах свае ўражанні ад краявідаў, дзе некалі працавалі выбітныя мастакі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены па дзве лепшыя работы ад кожнага аўтара. У Магілёве выстава будзе працаваць на працягу месяца, пасля чаго працягне падарожжа па вобласці.

Стужка навiн
0