Мінскае "Дынама" мінімальна саступіла падольскаму "Віцязю"

© Sputnik / Виктор Толочко"Дынама-Мінск"
Дынама-Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наступны супернік сталічнага "Дынама" - маскоўскі ЦСКА, матч пройдзе ў нядзелю ўвечары.

МІНСК, 26 жні — Sputnik. Беларускія хакеісты правялі напружаны матч супраць падольскага "Віцязя", аднак не змаглі перамагчы — другі хатні паядынак мінчан завяршыўся паразай.

Мінскае Дынама з разгромным лікам прайграла дома Ёкерыту - Sputnik Беларусь
Мінскае "Дынама" з разгромным лікам прайграла дома "Ёкерыту"

У дзень гульні супраць "Віцязя" гульцы і трэнерскі склад "Дынама" сустрэліся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Канструктыўная размова працягваўся больш за гадзіну. Але нягледзячы на парады і матывацыю ад прэзідэнта, "зубры" не змаглі парадаваць сваіх заўзятараў.

Матч КХЛ завяршыўся з лікам 1:0 на карысць падольскага "Віцязя". Шайба была закінута ў вароты мінчан ў першым перыядзе.

Другую хатнюю гульню "Дынама" на лёдзе "Мінск-Арэны" глядзелі больш за дзевяць тысяч гледачоў.

Цяпер минчанам прыйдзецца сустрэцца з вельмі сур'ёзным супернікам — маскоўскім ЦСКА. Клубы будуць змагацца на лёдзе беларускай сталіцы 27 жніўня ў 17:00.

Раней у першым матчы новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" з разгромным лікам саступіла "Ёкерыту". 23 жніўня госці "забілі" у вароты беларусаў шэсць шайбаў. "Дынама" адказала толькі адной.

Стужка навiн
0