МІНСК, 26 жні — Sputnik. У рамках гэтай працэдуры кампанія Yinfeng Biological Group, размешчаная ў горадзе Цзінань, змясціла цела Вэнь Лянь у кантэйнер з 2000 літрамі вадкага вадароду. Сам праект з'яўляецца міжнародным. У ім прымалі ўдзел адразу некалькі кітайскіх, а таксама адна амерыканская кампанія.
Звярнуцца да гэтай працэдуры вырашыў муж 49-гадовай Цянь Вэнь Лянь, якая памерла ад раку лёгкіх і была згодная на тое, што пасля смерці яе цела будзе перададзенае для навуковых даследаванняў. У інтэрв'ю выданню Mirror ён распавёў, што сям'я першапачаткова вырашыла абраць крыагеніку, бо разглядала яе як "праект па захаванні жыцця".
Пры сучасным стане тэхналогій крыакансервацыя людзей і жывёл незваротная: замарозіўшы чалавека, ажывіць яго немагчыма. Таму людзей падвяргаюць крыакансервацыі толькі пасля юрыдычна зафіксаванай смерці мозгу, у адваротным выпадку гэта было б забойствам.
Раней працэдуры крыакансервацыі праводзілі (і зараз рэгулярна праводзяць) толькі ў Расіі і ЗША. Юрыдычна крыасховішчы з'яўляюцца могілкамі (і трэба заўважыць, месца на гэтых могілках каштуе вельмі дорага).
Крыагенная замарозка — глыбокая замарозка нядаўна памерлых людзей (ці нават асобных органаў, напрыклад, мозгу) у надзеі аднойчы іх уваскрасіць, калі тэхналогіі стануць значна больш прасунутымі. Нядаўна ў Кітаі была праведзеная першая ў краіне крыазамарозка чалавека.