МІНСК, 27 жні — Sputnik. Дажджы, навальніцы і халаднаватае надвор'е чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшы панядзелак 28 жніўня, паведамілі Sputnik у рэспубліканскім Гідраметцэнтры.
Пахаладанне прыйшло ў Беларусь на гэтым тыдні, тэмпература паветра удзень апускалася да +15 градусаў. Ужо з выхадных стала крыху цяплей, аднак надвор'е застаецца няўстойлівым.
Па прагнозах сіноптыкаў, 28 жніўня па большай частцы Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У ноч з нядзелі на панядзелак на большай частцы рэспублікі пройдуць дажджы, а ў цэнтральных і ўсходніх рэгіёнах — навальніцы і ліўні.
Удзень у панядзелак па большай частцы Беларусі таксама пройдуць дажджы, месцамі сіноптыкі абяцаюць навальніцы.
Тэмпература паветра па краіне складзе +8…+14 градусаў уначы, па ўсходзе — да +16. Удзень прагназуюць +13…+19 градусаў цяпла, а на поўдні — да +21.
У Мінску ўдзень 28 жніўня абяцаюць да +17 градусаў.
Вецер у панядзелак будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.