МІНСК, 28 жні — Sputnik. Авіякампанія "Белавія" з канца кастрычніка гэтага года мяняе нормы правозу багажу, перадае партал msq.by.
Паводле інфармацыі сайта, авіякампанія будзе ўлічваць адзінкі багажу, а не яго вагу. Так, калі сёння пасажыры, якія набылі квіток у эканамічны клас, могуць правезці да 20 кілаграмаў рэчаў, то ў будучыні ім будзе дазволена ўзяць з сабой адно месца багажу вагой да 23 кілаграмаў.
Перамены, па дадзеных партала закрануць і бізнес-класа. Сёння пасажыры транспартуюць 30 кілаграмаў рэчаў. З кастрычніка для іх будзе прадугледжана два месцы багажу з вагой 32 кілаграма кожнае.
Паведамляецца, што пры перавышэнні нормы па вазе будзе спаганяцца плата 50 еўра, па колькасці месцаў — столькі ж. Да габарытаў і вагі ручной паклажы таксама будуць уведзеныя абмежаванні. Пасажыры эканом-класа змогуць узяць адзін чамадан або сумку да васьмі кілаграмаў. Габарыты аднаго месца не больш 50х40х20 см або ў суме трох вымярэнняў не павінны перавышаць 115 см.
Пасажырам бізнэс-класа і ўладальнікі карт Белавія Лідэр Silver і Gold нібыта будзе дазволена перавозіць на борце да 12 кілаграмаў ручной паклажы.
У прэс-службе авіякампаніі карэспандэнту Sputnik адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю, спаслаўшыся на тое, што дакумент пра новыя правілы перавозкі багажу яшчэ не падпісаны.