Мядзведзь загінуў на трасе М4: кіроўцу шукае міліцыя

© Sputnik / Владимир АстапковичМядзведзь, архіўнае фота
Мядзведзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Дзяржаўтаінспекцыі папрасілі відавочцаў аварыі паведаміць па тэлефоне 102 вядомую ім інфармацыю.

МІНСК, 28 жні — Sputnik. Дзікі мядзведзь загінуў у выніку ДТЗ у Бялыніцкім раёне, паведамілі Sputnik у панядзелак у аддзеле ДАІ Бялыніцкага РАУС.

Мядзведзі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Нашэсце мядзведзяў: драпежнікі трымаюць у аблозе беларускую вёску

Аварыя адбылася 28 жніўня непадалёк ад вёскі Карытніца. Жывёлу, што загінула на аўтадарозе, знайшлі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

"На трасе Мінск — Магілёў невядомы насмерць збіў мядзведзя і збег", — сказалі ў ДАІ.

Там таксама паведамілі, што ў цяперашні час супрацоўнікі міліцыі шукаюць кіроўцу — вінаватага ў ДТЗ.

У Дзяржаўтаінспекцыі папрасілі відавочцаў аварыі паведаміць па тэлефоне 102 вядомую ім інфармацыю.

Стужка навiн
0